Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: рэгістрацыю скасавалі за “распальваньне сацыяльнай варожасьці”


Радыё Свабода Сёньня ў Мазыры камісія Палескай выбарчай акругі №43 тэрмінова скасавала рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты абласнога Савету, грамадзкага актывіста Уладзімера Целепуна. Яго абвінавацілі “ў выпуску і распаўсюдзе паведамленьняў і матэрыялаў, якія распальваюць сацыяльную варожасьць”.

Кандыдат Целепун са сваёй ініцыятыўнай групай распаўсюдзіў улёткі пра сустрэчу з выбарцамі, маючую адбыцца 7 студзеня а 15-й гадзіне ў Палацы культуры нафтаперапрацоўчага заводу, у якой возьме ўдзел і ягоная давераная асоба, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Мілінкевіч.

Як лічыць Уладзімер Целепун, гарадзкія ўлады, відаць, напалохаліся абмеркаваньня на сустрэчы з выбарцамі нафтагазавага крызысу з Расеяй, а таксама адмены на НПЗ выплаты дывідэндаў на акцыі па выніках мінулага году.

Да таго ж, спадар Целепун падаваў скаргі, у тым ліку й у пракуратуру, пра парушэньне акруговай камісіяй выбарчага заканадаўства падчас фармаваньня межаў акругі й вызначэньня месцаў для разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG