Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машыну Мілінкевіча затрымала ДАІ Сьветлагорскага раёну


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ў лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча заплянаваны тры сустрэчы з выбарцамі ў акругах дэмакратычных кандыдатаў на мясцовых выбарах у Рэчыцы, Гомелі і Добрушы. А.Мілінкевіч зьяўляецца даверанай асобай шэрагу кандыдатаў ад апазыцыі.

Першую сустрэчу фактычна сарвала міліцыя Сьветлагорскага раёну. У вёсцы Парычы ДАІ спыніла машыну, у якой ехаў Мілінкевіч, і выказала падазрэньне, што вадзіцель Аляксей Кавалец быў нецьвярозы. Абодвух павезьлі ў шпіталь на экспэртызу:

Мілінкевіч: “Там не аказалася мэдыкамэнтаў. Павезьлі ў іншы шпіталь, у сам Сьветлагорск. Усё робіцца марудна, з усьмешачкай. Проста цягнуць час. Відаць, баяцца, што мы штосьці такое можам расказаць, што адразу рэвалюцыя пачнецца. Затрымліваюць пастаянна, што робіць нам гонар і паказвае іх слабасьць”.

Паводле спадара Мілінкевіча, і вадзіцель, і ён былі на сто працэнтаў цьвярозымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG