Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккормак: на энэргапастаўках узбагачаецца атачэньне прэзыдэнта Лукашэнкі


Сяргей Навумчык, Прага Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак абвінаваціў Расею ў выкарыстаньні яе рэсурсаў у якасьці палітычнага рычагу. Маккормак гэтаксама абвінаваціў беларускіх лідэраў у тым, што яны атрымліваюць асабісты прыбытак ад рээкспарту расейскай нафты.

Выступаючы на брыфінгу перад журналістамі, прадстаўнік Дзярждэпартаманту сказаў, што рашэньне Менску ўвесьці мыту на транспарціроўку нафты выяўляе сутнасьць палітыкі Лукашэнкі:

Маккормак: "Такім чынам, што робяць беларускія ўлады? Вы ведаеце, яны спрабуюць рабіць грошы на экспарце энэргарэсурсаў. Мыта – проста новы прыклад, які выяўляе сутнасьць рэжыму. Энэргапастаўкі выкарыстоўваюцца для яго ўзбагачэньня, для асабістага ўзбагачэньня атачэньня прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі".

Закранаючыпалітыку Масквы, прадстаўнік Дзярждэпартаманту сказаў, што Расея спрабуе выкарыстаць энэргарэсурсы дзелі палітычнага ціску на суседнія дзяржавы, прыклад – Грузія, Украіна, а цяпер Беларусь, сказаў Шон Маккормак. Гэтая палітыка, на ягоную думку, павінна быць урокам, як важна выкарыстоўваць розныя крыніцы энэргіі, а таксама розныя спосабы дастаўкі гэтай энэргіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG