Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу А.Мілінкевіча суд адправіў на дапрацоўку (абноўлены)


Любоў Лунёва, Менск Суд Кастрычніцкага раёну Менску вярнуў адміністрацыйную справу супраць Аляксандра Мілінкевіча ў міліцыю. Суд заявіў, што нумар артыкулу й абвінавачаньні ў пратаколе не адпавядаюць нормам Адміністрацыйнага кодэксу.

Інцыдэнт здарыўся летась у лістападзе, калі Аляксандар Мілінкевіч выпраўляўся на саміт НАТО ў Рыгу. 26 лістапада ў менскім аэрапорце палітык не заўважыў, як замест свайго пашпарта падаў памежнікам пашпарт сына. Тыя паставілі штамп пра перасячэньне беларускай мяжы, і Аляксандар Мілінкевіч прайшоў у самалёт. Латыскія памежнікі заўважылі памылку й штамп паставілі куды трэба — у пашпарт Мілінкевіча.

Калі палітык вярнуўся, беларускія памежнікі заявілі, што той увёў іх у зман. На Мілінкевіча склалі пратакол за незаконнае перасячэньне беларускай мяжы.

Сёньня ў судзе высьветлілася, што ў пратаколе пазначаны артыкул 183 Адміністрацыйнага кодэксу. Але яго ўжываюць да асобаў, якія незаконна носяць вайсковую форму.

Судзьдзя аддаў Аляксандру Мілінкевічу пашпарт ягонага сына, а справу вярнуў у міліцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG