ідэр Партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету Вінцук Вячорка гаворыць, што зьдзіўлены такімі ацэнкамі. Спадар Вячорка згадвае, што ягоная партыя ніколі не лічыла цяперашніх выбараў сапраўднымі, а разглядала іх выключна як сродак інфармаваньня й мабілізацыі насельніцтва.
Вячорка: “Людзей рэальна хвалюе сытуацыя з энэргетыкай, з нашай энэргетычнай, эканамічнай і палітычнай незалежнасьцю. Я асабіста маю намер выкарыстаць усе магчымасьці, каб зь людзьмі на гэтую тэму гаварыць. Як у сваім мікрараёне, дзе я балятуюся, так і ў цэлым у Беларусі, паколькі я зьяўляюся даверанай асобай многіх кандыдатаў ад нашай партыі”.
Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька цьвердзіць, што папрокі спадароў Мілінкевіча й Казуліна, мабыць, тычацца перадусім іхных прыхільнікаў у дэмакратычным руху. А ў АГП працягваюць змагацца за мандаты шэсьцьдзесят чалавек:
Лябедзька: “І кожны зь іх працуе. Я проста ўчора быў у Вялейцы, дзе праводзіў сустрэчу з выбарнікамі наш кандыдат Малярчук. На яе прыйшло больш за семдзесят людзей. І гэта ня толькі актывісты, але і звычайныя грамадзяне. Мы ўрэшце вырашылі праблему друкаваньня ўлётак у Менску, дзе ў нас 16 кандыдатаў, а ў акрузе больш за 20 тысяч выбарнікаў. Як жа можна гаварыць, што тут абсалютна правалілася, што нічога не праводзіцца?! Гэта, зразумела, ня тое, пра што мы марым. Але наш прынцып такі: лепш мала, чым нічога”.
Выканаўца старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч падкрэсьлівае, што выказваньні спадароў Мілінкевіча й Казуліна трэба разглядаць праз “прызму інтэрпрэтацыі”. У складаных умовах партыя здолела зарэгістраваць 72-х кандыдатаў у дэпутаты.
Ляўковіч: “Я лічу, што тыя арганізацыі й тыя людзі, якія ўдзельнічаюць у гэтай кампаніі, зрабілі пэўную працу. Тут іншае пытаньне: здымацца сёньня ўсім ці не? У нас было такое рашэньне — рэкамэндаваць зьняцца. Але мы ня можам забараніць чалавеку ісьці да канца й данесьці свае ўлёткі электарату. Мы можам быць толькі ўдзячныя ім, што яны ў гэтых умовах змагаюцца”.
Дзейны дэпутат Белаазёрскага раённага савету Віталь Прыхач зноў балятуецца ў дэпутаты. І здымацца з выбарчай гонкі ён не зьбіраецца:
Прыхач: “Калі мы ўжо падалі дакумэнты, дык здымацца я ня бачу сэнсу. Бо пра нас адразу скажуць: спужаліся. Я ведаю дакладна, калі б былі дэмакратычныя выбары, дык за мяне прагаласавалі б 70% выбарнікаў — нават ведаючы пра тое, што я ўступіў у Партыю БНФ. Я зьбіраў подпісы. І толькі чалавекі чатыры мне адмовілі”.