Спадарыня: “Я сама з “Нафтану”, і пакуль што мы працуем. Думаю, яшчэ ёсьць магчымасьць неяк палагодзіць сытуацыю. І рэзкія выказваньні на гэты конт на тэлебачаньні — гэта не на карысьць справе. Гэтай зімой, думаю, мы не замерзьнем і “Нафтан” ня спыніцца. Ну, можа ня будзем ужо раскашаваць, як раней”.
Спадар: “Гэта пачатак краху усёй сыстэмы і эканамічнай палітыкі, якая ў нас склалася”.
Спадар: “У самы прыпар зімы Расея па традыцыі спрабуе дыктаваць Беларусі свае ўмовы, выкручвае рукі й заганяе ў саюзную дзяржаву. Нам ад гэтага тут, у Наваполацку, наўрад ці стане лягчэй. Але, верагодна, ня стане й цяжэй. Дастаткова згадаць 18—19 лютага 2004 году, калі надарыўся падобны “вуглевадародны” канфлікт і быў нават перакрыты вэнтыль. Але нічога… перажылі… Вэнтыль адкрылі, перад усімі прабачыліся, і ўсё вярнулася ў звычайнае рэчышча. Думаю, цяпер адбудзецца тое самае, толькі на іншым узроўні цэнаў”.
Спадарыня: “Думаю, гэта так проста не ўлагодзіцца й бясьсьледна ня пройдзе”.
Спадар: “Чым закончыцца гэтая вайна — невядома. Але ўжо сёньня яна выклікае лёгкую напружанасьць. Мяркую, што тут трэба знайсьці нейкія кампрамісы й нармальна разысьціся”.
Спадар: “На мой погляд, нічога добрага такая вайна не прынясе — ні Беларусі, ні Расеі. Будзе нейкі пэрманэнтны канфлікт, і жыць мы будзем горш, чым цяпер”.
Спадар: “Хутчэй за ўсё сытуацыя нармалізуецца: бакі знойдуць агульную мову”.
Спадар: “Мне задаецца, павінны прыйсьці да нейкай дамоўленасьці… Мяркую”.
Спадар: “Цяпер Беларусь увяла мыта на перапампоўваньне расейскай нафты, таму Расея мусіць саступіць — і кошт газу зьнізіцца”.