Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Хрол: “Працэс інтэграцыі будзе ажыцьцяўляцца зь нястрымнай сілай”


Алесь Дашчынскі, Менск Намесьнік дзяржаўнага сакратара так званай саюзнай краіны, беларускі дэпутат Васіль Хрол ня бачыць канфлікту ў беларуска-расейскіх дачыненьнях.

На ініцыятыву афіцыйнага Менску, які прапанаваў Расеі плаціць за паслугі, якія раней тая мела ад Беларусі бясплатна, спадар Хрол заявіў:

Хрол: “Пэўныя страты з-за ўвядзеньня экспартных мытаў на сырую нафту эканоміка атрымоўвае. Каб кампэнсаваць гэтыя страты, можна зрабіць цэлы шэраг крокаў. Ва ўсім сьвеце, калі праз тэрыторыю адной краіны праходзяць камунікацыі іншай краіны, плаціцца пэўная сума арэнднай стаўкі... Калі ёсьць страты, іх жа трэба пэўным чынам закрываць. У нас жа сфармаваная прыбытковая частка бюджэту. Яна мае на мэце рашэньне тых ці іншых сацыяльных праграмаў і інвэстыцыі ў эканоміку. Калі ідзе працэс недаатрыманьня прыбытковай часткі бюджэту, урад шукае магчымасьцяў і рэзэрваў, каб яна заставалася на ранейшым узроўні. Гэта ж дзяржаўны бізнэс.

Я ўпэўнены — саюзнай краіне быць, што б ні прыдумлялі эканамісты. Не заўсёды грошы, прыбытковая частка бюджэту ці страты ў бюджэце зьяўляюцца палітычна выверанымі і ўзважанымі рашэньнямі. Народы нашых краінаў жадаюць праводзіць адзіную эканамічную палітыку… Мы як браты. А калі ёсьць маленькія няўвязкі ў працэсе падзелу тых ці іншых дывідэндаў у выніку дзяржаўнага бізнэсу, то эканамісты, якія зарваліся й для якіх грошы ёсьць самым важным аспэктам іх жыцьцядзейнасьці, воляй простых грамадзянаў і канструктыўных палітыкаў будуць пастаўленыя на месца.

Працэс інтэграцыі будзе ажыцьцяўляцца з больш нястрымнай сілай, каб зрабіць шэраг крокаў і ў прыняцьці Канстытуцыйнага акту, і ва ўвядзеньні адзінай валюты.

Вы ўбачыце, у блізкай будучыні вернемся да перагляду прынятай пастановы ў Расеі аб экспартных мытах на нафту.У студзені камісія па тарыфным і нетарыфным рэгуляваньні гэтае пытаньне абмяркуе. Адбудзецца падпісаньне пагадненьня пра падзел экспартных мытаў на сьветлыя ды іншыя прадукты перапрацоўкі нафты — дызпаліва, бэнзін, мазут. Прапаноўвалася прапорцыя 85 на 15, потым 70 на 30, а калі будзе 50 на 50, то гэта будзе выдатна і для эканомікі Рэспублікі Беларусі, ну і для будучыні саюзнай дзяржавы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG