Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым францускім амбасадарам у Беларусі стане Мірэй Мюсо


Радыё Свабода Новым Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у Беларусі стане Мірэй Мюсо. Да прызначэньня на гэтую пасаду яна працавала ў цэнтральнай адміністрацыі Міністэрства замежных справаў Францыі. Раней яна была амбасадарам Францыі ў Грузіі, працавала дарадцай у пытаньнях культуры, навукі й супрацоўніцтва, дырэктарам Францускага інстытуту ў Афінах ды на іншых пасадах.

Спадарыня Мюсо валодае францускай, расейскай, ангельскай, нямецкай і грэцкай мовамі. Яна мае дыплёмы пра вышэйшую адукацыю ў вобласьці філялёгіі, палітычных навук, абароны, а таксама ўсходніх моваў.

Дагэтуль Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Францыі ў Беларусі быў Стэфан Шмялеўскі, які завершыў сваю дыпляматычную місію. Цяпер ён будзе працаваць у Міністэрстве замежных справаў Францыі й займацца пытаньнямі рэлігіі, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG