Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: У невялікіх мястэчках і вёсках Беларусі выбары будуць як у часы СССР


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Выбары пад наглядам КДБ” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Gazety Wyborczej”, прысьвечаны сытуацыі напярэдадні мясцовых выбараў у Беларусі.

“Праз паўтара тыдня ў Беларусі адбудуцца мясцовыя выбары. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо нават ня робіць выгляду і не спрабуе прытрымлівацца якіх-кольвечы правілаў дэмакратыі”, - піша газэта ды адзначае, што беларусы практычна “ня маюць выбару”, бо “амаль паўсюль у правінцыі ўлады добра вычысьцілі сьпісы кандыдатаў”.

“Такім чынам, у невялікіх мястэчках і вёсках выбары будуць безальтэрнатыўнымі, як у часы СССР... і цяжка зьдзіўляцца, што перадвыбарчая кампанія ў Беларусі амаль незаўважная” - піша “Gazeta Wyborcza”.

Паводле газэты, у вялікіх гарадах ва ўладаў не атрымалася не дапусьціць да ўдзелу ў выбарах усіх прадстаўнікоў апазыцыі, і таму сярэднестатыстычны паказьнік колькасьці кандыдатаў на адно дэпутацкае месца крыху перавышае адзінку.

Газэта апісвае канрэтныя мэтады, пры дапамозе якіх ад удзелу ў выбарах былі адсунутыя шэраг апазыцыянэраў.

“Шмат у якіх рэгіёнах Беларусі мясцовыя чыноўнікі і супрацоўнікі КДБ змушалі выбарцаў адклікаць свае подпісы ў падтрымку апазыцыйных кандыдатаў” – піша “Wyborcza” і, падсумоўваючы, адзначае, што ў выніку гэтых захадаў на дэпутацкія мандаты прэтэндуюць амаль выключна “людзі, вызначаныя чыноўнікамі аддзелаў ідэалёгіі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG