Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскім крышнаітам і Сьведкам Іеговы няма дзе зьбірацца


Радыё Свабода Гомельскія крышнаіты і Сьведкі Іеговы застаюцца без памяшканьня для сходаў. Раней яны зьбіраліся ў актавай залі Дома быту па праспэкце Касманаўтаў, але цяпер Дом быту прадаюць з аукцыёну.

Паводле інфармацыі кіраўніцтва Гомельскага гарадзкога бытавога камбінату, аукцыённы гандаль для продажу будынку Дома быту быў прызначаны яшчэ на 26 сьнежня, аднак гэты гандаль не адбыўся – пакупніка не знайшлі. Дата наступнага аукцыёну пакуль не вядомая, паведамляе БелаПАН.

Старшыня гомельскай абшчыны Таварыства сьвядомасьці Крышны Аляксандар Гарбачоў заяўляе, што ад новага году абшчына мае шукаць новае памяшканьне для сходаў, ёсьць таксама ідэі наконт будаўніцтва ўласнага храму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG