Ён зьвінаваціў расейскі бок у зацягваньні кансультацый у гэтым пытаньні. Дагэтуль не ўдалося адпаведна двухбаковым пагадненьням вырашыць праблему паставак нафты ў Беларусь і разьмеркаваньня ўвазных мытаў на нафтапрадукты.
Спадар Папоў заявіў, што “дзеяньні беларускага боку ні ў якой ступені не абмяжоўваюць пастаўкі нафты транзытам ў трэція краіны”.
Прадстаўнік МЗС сказаў, што “Беларусь няўхільна захоўвае свае міжнародныя абавязацельствы ў забесьпячэньні свабоды транзыту праз сваю тэрыторыю”. Ён нагадаў, што праз тэрыторыю Беларусі праходзіць 50 працэнтаў усёй расейскай нафты, якая пастаўляецца эўрапейскім спажыўцам.
“Таму яшчэ раз пацьвярджаем нашу цьвёрдую адданасьць прынцыпам свабоды транзыту”,—заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў.