Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вымагае ад Расеі аплаты за транзыт нафты і іншыя паслугі


Радыё Свабода Сёньня А.Лукашэнка выступіў з шэрагам заяваў адносна рашэньня Расеі, якая ўвяла мыта ў памеры 180 даляраў на нафту, якая прадаецца ў Беларусь, у выніку чаго беларускія НПЗ увогуле адмовіліся ад расейскай сыравіны.

А.Лукашэнка прызнаў, што станоўчага рашэньня ў пытаньні скасаваньня гэтага мыта няма, бо там увогуле няма каму рашаць, бо ў Расеі ўсе адпачываюць, пакуль напампоўваецца нафта і газ. Лукашэнка ня выключыў, што Беларусь можа паставіць перад Расеяй пытаньне аб аплаце транзыту нафты праз сваю тэрыторыю, арэнды зямлі і трубапровадаў, а таксама аб расейскай уласнасьці ў Беларусі.

Лукашэнка: “Насьпеў час ад Расеі выканаць свае абяцанкі, а калі гэтага няма, то мы маем права мець свабоду дзеяньняў”.

Такая заява прагучала на нарадзе ў пытаньнях забесьпячэньня краіны энэрганосьбітамі.

А.Лукашэнка загадаў ураду загрузіць беларускія НПЗ на 100 адсоткаў, бо ў адваротным выпадку будзе спыненая палавіна эканомікі, і мільёны людзей застануцца без заробку.

Другая задача – каб людзі не адчулі недахопу нафтапрадуктаў на рынку.

Лукашэнка зазначыў, што ён не хоча нагнятаць абстаноўку, але “калі ў Расеі, захлынаючыся ад нафтадаляраў, вырашылі адгуляцца на Беларусі, то давайце папросім Расею, такую вялікую і багатую, заплаціць нам за нашы паслугі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG