Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Унучка: “Расея атрымае лішнія праблемы”


Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў у грашова-крэдытнай палітыцы й банкаўскай дзейнасьці Раман Унучка заявіў, што беларуская эканоміка вытрымае падвышэньне цэнаў на газ.

Унучка: “Лепш было б, каб газ каштаваў, як для Смаленску, як запісана ў нашай саюзнай дамове. Калі так ужо Расея пайшла, захацелася ёй так — ну што ж зробіш. Тут нічога не папішаш. Мне здаецца, беларусы рабілі ўсё, каб расейцы дайшлі да розуму й паглядзелі на гэта зь іншага боку. Але нешта яны не захацелі.

Дрэнна, так нельга ставіцца да суседзяў. Гэта іх ня выратуе. Не падвысіць іхнага аўтарытэту. Расея, у існасьці, засталася адна. Калі яна сябе будзе так паводзіць, як слон у лаўцы, то нічога добрага з гэтага ня будзе. Ня выратуюць гэтыя два мільярды даляраў Расею, ну а лішнія праблемы яна сабе атрымае.

Праблемы могуць быць у многім. Яна сябе сёньня паводзіць дрэнна на гандлёвым рынку, не пускае да сябе нашы тавары. Гэта не Расея, ёсьць пэўныя групы людзей, якія ў пэўнай ступені ўплываюць на прыняцьце рашэньняў на дзяржаўным узроўні. Нельга быць такімі прагматычнымі. Бо жыцьцё будуецца ня толькі на грошах. Багацьце ня гэтым вызначаецца.

Я думаю, чатыры гады, якія ёсьць, паводле цаны складана будзе, але ёсьць магчымасьць перабудавацца. Магчыма пазбавіцца ад энэргаёмістых вытворчасьцяў, можна павысіць сваю энэргазабясьпечанасьць, аднавіць малую энэргетыку. Калі ўжо так атрымалася, то рабіць з гэтага ніякай трагедыі ня трэба. Трэба проста брацца за працу й разьвязваць пытаньні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG