Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: "2007 год можа стаць вырашальным у барацьбе за беларускую свабоду"


Радыё Свабода У сёньняшнім нумары газэты International Herald Tribune апублікаваны артыкул Аляксандра Мілінкевіча “Просьба для свабоднай Беларусі”

Паводле Мілінкевіч, мінулы год быў беспрэцэдэнтны для беларускай апазыцыі: ніколі не было такога адзінства, ніколі не было такой пагрозы рэжыму, ніколі не было такой увагі сьвету да Беларусі.

Старшыня Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў піша пра крызысы рэжыму, пра праблемы з газам і ціск з боку апазыцыі. Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што моцны зьнешні ціск мог бы рассыпаць рэжым, як картачны дамок.

Палітык зьвяртаецца да заходняй грамадзкасьці, каб яна падтрымала ціск на высокім узроўні. Мілінкевіч піша, што апазыцыя “зьвяртаецца да нашых братоў і сёстраў у Расеі, чыё сяброўства зь Беларусьсю – нарожны камень перакананьняў беларускай апазыцыі”.

Апазыцыйны лідэр падкрэсьлівае, што беларуская свабода не пагражае Расеі і працягвае: “Некалі мы будзем імкнуцца далучыцца да Эўразьвязу, але НАТА не стаіць на нашым парадку дня”.

Мілінкевіч лічыць, што 2007 год можа стаць вырашальным у барацьбе за беларускую свабоду і заклікае сьвет дапамагчы Беларусі як мага раней надаць сапраўднае значэньне ідэі адзінай і свабоднай Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG