Адзін з адвакатаў Моніча Альбэртас Банджус паведаміў агенцыі BNS, што ў скаргах ёсьць просьбы адмяніць рашэньне Віленскага акруговага суду. Ён таксама адзначыў, што ў Літвы і Беларусі падмісаная дамова пра прававую дапамогу і ў дамове сказана, што беларусы ў Літве набываюць тыя ж грамадзянскія правы, што й літоўскія грамадзяне. Такім чынам, на думку адваката, узьнікае супярэчаньне паміж міжнароднымі й канкрэтнымі пагадненьнямі, бо паводле канстытуцыі Літва не выдае сваіх грамадзянаў.
Віленскі акруговы суд 22 студзеня абвесьціў пра тое, што няма ніякіх прычынаў, на якіх нельга задаволіць просьбу Польшчы наконт экстрадыцыі 40-гадовага Сяргея Моніча ў адпаведнасьці з Эўрапейскай канвэнцыяй аб экстрадыцыі. Тэрмін арышту Моніча працягнулі да 26 студзеня.
У просьбе польскіх праваахоўных ворганаў да Генпракуратуры Літвы пра экстрадыцыю Моніча гаворыцца пра дастатковы аб’ём зьвестак для таго, каб падазраваць беларуса ў шпіянажы супраць Польшчы, паведамляе Інтэрфакс.