Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі: праблема з экспартам цукру будзе разьвязаная


Радыё Свабода Праблема з экспартам беларускага цукру ў Расею неўзабаве будзе разьвязаная. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках перамоваў са сваім расейскім калегам Міхаілам Фрадковым 1 студзеня ў Маскве.

Са словаў Сяргея Сідорскага, абмежаваньні на экспарт беларускага цукру не спрыяюць разьвіцьцю гандлю з Расеяй. Ужо ёсьць дамоўленасьці пра тое, што ў студзені будзе прынятае рашэньне, каб беларускі цукар паступаў у Расею ў аб’ёмах, дастатковых для стабільнай працы беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БелаПАН.

Праблемы з дастаўкай цукру ў Расею зьявіліся пасьля таго, як у расейскага боку зьявілася падазрэньне, што пад маркай бураковага цукру, які не абкладаецца мытам, беларускія вытворцы ўвозяць трысьняговы цукар, выраблены з лацінаамэрыканскай сыравіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG