Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фрыдам Хаўс» дасьледавала свабоду слова ў інтэрнэце


Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Фрыдам Хаўс", правяла дасьледаваньне «Свабода ў інтэрнэце-2011» у 37 краінах сьвету. Узровень ь свабоды слова ў беларускім сэгменце сеткі названы “несвабодным”.

Агульны ўзровень свабоды слова ў беларускім інтэрнэце праваабаронцы ацанілі ў 69 балаў з 100. Пры гэтым, нулявая адзнака з'яўляецца паказчыкам поўнай свабоды. У адпаведнасьці з гэтай шкалой краінам прысвойваецца статус свабодных (ад 0 да 30 балаў), часткова свабодных (31-60 балаў) і несвабодных (61-100 балаў). У дасьледаваньні таксама фігуруюць Расея - 52 балы і Казахстан – 55 балаў.

Акрамя таго, у дасьледаваньні распавядаецца аб разьвіцьці сыстэмы перашкод, якія ўяўляюць усё больш сур'ёзную пагрозу для свабоды інтэрнэту ў многіх краінах.
XS
SM
MD
LG