Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cырыя: пратэсты працягваюцца


У некалькіх гарадох Сырыі ў нядзелю тысячы людзей узялі ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях. Акцыі адбыліся ў гарадох Алепа, Дэраа і Эс-Сувэйда. Фармальна дэманстрацыі адбываліся з нагоды Дня эвакуацыі – 65 гадавіны вываду францускіх войскаў з Сырыі і абвяшчэньня ёю незалежнасьці.

У суботу прэзыдэнт Асад паабяцаў, што на гэтым тыдні адменіць надзвычайнае становішча, уведзенае ў краіне амаль 50 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG