Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 красавіка


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЦА...


...будзе відаць, але ня ўвесь дзень. Тэмпэратура: 12 – 14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці 37А) з 18 да 20 вечара падпісваць свае кнігі будзе пісьменьніца Наталка Бабіна. Нагода – перавыданьне ў выдавецтве "Логвінаў" раману "Рыбін горад".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу ва Ўкраіне.

У Нью-Ёрку паведамляюць імёны сёлетніх ляўрэатаў Прэміі Пуліцэра.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1518 годзе адбываецца каранацыя італьянкі Боны Сфорцы і яе заручыны з Жыгімонтам І Старым. З гэтага моманту Бона займае пасад Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць, становіцца кіраўніцай тагачаснае Беларусі. Яе галоўная заслуга – правядзеньне зямельнай рэформы, пасьля якой беларускія гарады і вёскі набылі тую зьнешнюю структуру, якую маюць да нашых дзён.

У 1814 годзе нарадзіўся Яўстафі Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф і краязнавец (пам. 1873).

У 1863 годзе палкоўнік Людвік Нарбут прызначаецца начальнікам усіх баявых сілаў паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Родам Людвік Нарбут быў з Воранаўшчыны, кіраваныя ім баі з рэгулярным расейскім войскам былі самымі пасьпяховымі. І загінуў палкоўнік у адным з баёў.

У 1955 годзе памёр Альбэрт Айнштайн (нар. 1879), адзін з найбольш вядомых фізыкаў сьвету.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень радыёаматара.

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў.

МІНУС 365:


Пахаваньне Леха Качыньскага ў Кракаве

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Я хачу ведаць думкі Бога; усё астатняе – дэталі”.

Альбэрт Айнштайн
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG