Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя: акцыі ў падтрымку асуджаных генэралаў


У Харватыі праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць прысуду, які напярэдадні вынес у Гаазе Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі двум былым генэралам харвацкай арміі. Гааскі трыбунал прызнаў Антэ Гатовіну і Млада Маркача вінаватым у зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў у дачыненьні да сэрбскага насельніцтва Харватыі і прысудзіў іх да доўгіх тэрмінаў зьняволеньня.

На вуліцы Заграбу і іншых гарадоў краіны ў знак пратэсту супраць вэрдыкту выйшлі тысячы людзей. Яны скандавалі антыўрадавыя лёзунгі, абвінавачваючы ўлады Харватыі ў тым, што яны ніяк не дапамаглі былым генэралам.
XS
SM
MD
LG