Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карабель з уцекачамі пакінуў Місурату


Карабель Міжнароднай арганізацыі міграцыі эвакуяваў больш як тысячу ўцекачоў з лібійскага партовага гораду Місурата. Паводле прадстаўнікоў арганізацыі, уцекачы былі абяссіленыя, цярпелі ад смагі, сярод вывезеных было шмат дзяцей, жанчын і старых. Яны з'яўляюцца грамадзянамі Эгіпту, Нігерыі, Судану, Іраку, Пакістану, Тунісу, Алжыру. Яшчэ каля 8 тысяч чалавек спадзяюцца выехаць з Місураты. Горад на працягу двух месяцаў трымаюць у аблозе войскі Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG