Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дамаску разганяюць пратэсты


Дзесяткі тысяч людзей сёньня выйшлі на вуліцы сырыйскіх гарадоў з патрабаваньнямі свабоды і палітычных рэформаў. Паліцыя прымяніла сьлезацечны газ і дубінкі для разгону 50-тысячнай дэманстрацыі ў сталіцы Дамаску. Пра гэта паведамляее Бі Бі Сі. Антыўрадавыя акцыі пратэсту праходзяць таксама ў іншых гарадах. Апазыцыя выйшла на вуліцы , нягледзячы на тое, што прэзыдэнт краіны Башар Асад напярэдадні абвясьціў пра новы склад ураду і амністыю некаторым затрыманым удзельнікам пратэстаў. Раней кіраўніцтва краіны абяцала таксама правесьці палітычныя рэформы, і , у прыватнасьці, адмяніць рэжым надзвычайнага становішча, які дзейнічае ад 1963 году.
XS
SM
MD
LG