Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганцам пагражае голад


ААН сёньня выказала сваю занепакоенасьць тым, што ў сувязі з дэфіцытам харчовай дапамогі больш як сямі мільёнам аўганцаў пагражае голад. Гэта амаль чвэрць з 30 мільённага насельніцтва краіны. Паводле прадстаўнікоў Харчовай праграмы ААН для закупу неабходных прадуктаў неабходныя прынамсі 250 мільёнаў даляраў. Баявыя дзеяньні, якія звычайна ўзмацняюцца ў краіне ў летнія месяцы, перашкаджаюць нармальнаму забесьпячэньню прадукцыяй.
XS
SM
MD
LG