Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ў тэракце атрымаюць страхоўкі да трох тысяч эўра


Пацярпелыя, а таксама сем'і загінулых ад тэракту ў менскім мэтро атрымаюць страхавыя выплаты ў памеры ад 300 да 3 тысяч эўра.

Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу начальніца ўпраўленьня па абавязковым страхаваньні грамадзянскай адказнасьці перавозчыка перад пасажырамі і мэдыцынскім страхаваньні страхавой кампаніі "Белэксімгарант" Тамара Міклашэвіч.

"Тэракт у мэтро быў прызнаны страхавым выпадкам, а значыць, выплаты пацярпелым і сем'ям загінулых будуць ажыцьцяўляцца ў рамках дамовы абавязковага страхаваньня грамадзянскай адказнасьці перавозчыка перад пасажырамі. У залежнасьці ад цяжкасьці шкоды, нанесенай здароўю, памер страхавога пакрыцьця складзе ад 300 да 3000 эўра ў эквіваленце", — заявіла Т. Міклашэвіч.

Ступень цяжкасьці цялесных пашкоджаньняў будзе вызначацца Дзяржаўнай службай судова-мэдыцынскіх экспэртыз.

Паводле Тамары Міклашэвіч, у "Белэксімгарант" ужо зьвярталіся ў справе атрыманьня страхоўкі сваякі аднаго з загінулых падчас тэракту, а таксама некалькі пацярпелых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG