Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ заклікала ЗША, Японію і Беларусь да мараторыю пакараньняў сьмерцю


Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала ЗША, Японію і Беларусь “неадкладна абвясьціць мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў і зрабіць неабходныя крокі для заканадаўчай адмены такой меры”. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая сёньня на веснавой сэсіі арганізацыі ў Страсбуры.

“Сьмяротныя пакараньні, якія працягваюцца ў Беларусі з 2008 году, значна падарвалі давер да абвешчанага раней кіраўніцтвам краіны намеру збліжацца з сям’ёй эўрапейскіх дзяржаў, якія адстойваюць правы чалавека і чалавечую годнасьць, адзначаецца ў дакумэнце. – Эўрапейскі вопыт пераканаўча паказаў, што для барацьбы з гвалтоўнымі злачынствамі не патрэбна найвышэйшая мера пакараньня”.

Парлямэнтары таксама выказалі сваю заклапочанасьць сытуацыяй у гэтай галіне ў ЗША і Японіі.
XS
SM
MD
LG