Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскія войскі ўдарылі па талібах


У Пакістане ў часе апэрацыі, мэтай якой было зьнішчэньне пазыцыяў талібаў у раёне Махманд недалёка ад аўганскай мяжы, загінулі як найменей 18 баевікоў і яшчэ 25 былі параненыя. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады. Цяпер пакістанскія войскі вядуць наступ на пазыцыі баевікоў, зьвязаных з «Аль-Кайдай» і талібамі ў населеных пунктах на мяжы з аўганскай правінцыяй Кунар.

ЗША, якія плянуюць у ліпені пачаць вывад войскаў з Аўганістану, заклікаюць Пакістан узмацніць барацьбу з талібамі.
XS
SM
MD
LG