Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны сьвету радзяцца наконт Лібіі


Катар: паседжаньне міжнароднай кантактнай групы па Лібіі, Доха, 13 красавіка, 2011
Катар: паседжаньне міжнароднай кантактнай групы па Лібіі, Доха, 13 красавіка, 2011
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран праводзяць сёньня ў Парыжы перамовы аб сытуацыі ў Лібіі. У сустрэчы бяруць удзел міністры абароны дз'вюх краін.

Раней Парыж і Лёндан выступілі за актывізацыю дзеяньняў НАТО ў Лібіі, дзе Паўночнаатлянтычны альянс вядзе паветраную апэрацыю супраць войскаў Муамара Кадафі – з мэтай абароны грамадзянскага насельніцтва.

Адначасова ў сталіцы Катару горадзе Доха праходзіць нарада кантактнай групы па Лібіі – з удзелам амаль 40 краін і міжнародных арганізацыяў.

У ходзе перамоваў Італія прапанавала разгледзець магчымасьць паставак узбраеньняў лібійскім паўстанцам, якія ваююць супраць рэжыму Кадафі.
XS
SM
MD
LG