Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне ўзмацняюцца меры бясьпекі


У сувязі з выбухам у менскім мэтро на Магілёўшчыне ўзмацняецца рэжым аховы грамадзкага правапарадку. Такое распараджэньне выдаў старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік на экстраным паседжаньні абласной вэртыкалі. На ім прысутнічалі кіраўнікі абласных упраўленьняў КДБ, унутраных спраў, а таксама Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Паводле прэсавай службы аблвыканкаму, у рэгіёне ўзмацняюцца меры бясьпекі ў месцах найбольшага гуртаваньня людзей. У гэтых месцах будуць выстаўленыя дадатковыя пасты міліцыі. Асаблівую ўвагу сілавыя структуры, як заяўляецца, будуць аддаваць ахове чыгуначных і аўтавакзалаў, вялікіх крамаў, навучальных установаў.

Таксама паведамляецца, што цягам двух-трох дзён у вобласьці ня будуць праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы.

Сярод пацярпелых ад тэракту ў Менску ёсьць і пяцёра жыхароў Магілёўскай вобласьці. Двое — з Магілёва, па адным — з Касьцюковіч, Чавускага і Асіповіцкага раёнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG