Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня -- Дзень касманаўтыкі


Савецкая паштовая марка, прысьвечаная палёту Гагарына ў космас
Савецкая паштовая марка, прысьвечаная палёту Гагарына ў космас
Cёньня – Дзень касманаўтыкі, які ўпершыню, паводле рашэньня Генэральнай асамблеі ААН, адзначаецца як міжнароднае сьвята ў зьвязку з 50-годзьдзем першага палёту чалавека ў космас. Сьвяточныя мерапрыемствы адбудуцца ў многіх краінах сьвету. Чакаецца, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў наведае Цэнтар кіраваньня палётамі, дзе выйдзе на відэасувязь з расейска-амэрыканскім экіпажам Міжнароднай касьмічнай станцыі. Таксама ў Маскве ўскладуць кветкі да помніка першаму касманаўту плянэты Юр’ю Гагарыну.

Першы палёт чалавека ў космас і запуск першага спадарожніка чатырма гадамі раней – сярод галоўных дасягненьняў савецкай касьмічнай праграмы.
XS
SM
MD
LG