Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньнем выбуху ў Менску зоймецца ФСБ


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў Беларусі дапамогу ў расьсьледаваньні абставінаў выбуху ў менскім мэтро. У тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам расейскі лідэр выказаў спачуваньні і прапанаваў дапамогу.

Мядзьведзеў таксама даручыў дырэктару Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандру Бортнікаву актывізаваць супрацу зь беларускімі спэцслужбамі, каб дапамагчы "ў расьсьледаваньні гэтага злачынства, у пошуку яго выканаўцаў і замоўцаў", – паведамляе сайт расейскага лідэра.

У выніку выбуху на станцыі Кастрычніцкая пацярпелі дзьве грамадзянкі Расеі.
XS
SM
MD
LG