Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзійскі змагар з парнаграфіяй засьпеты на гарачым


Арыфінта, зьняты фатографам падчас прагляду парнаграфічных матэрыялаў
Арыфінта, зьняты фатографам падчас прагляду парнаграфічных матэрыялаў
Дэпутат інданэзійскага парлямэнту Арыфінта ад Ісламскай партыі працьвітаньня справядлівасьці адмовіўся ад дэпутацкага мандату пасьля таго, як яго засьпелі за праглядам парнаграфіі ў будынку парлямэнту.

Спадар Арыфінта апраўдваўся, што ў той момант, калі яму зрабілі здымкі, ён выпадкова адчыніў лінк, які быў у адным з допісаў у ягонай электроннай пошце.

Парнаграфія ў Інданэзіі стала адным з палігонаў, на якім прыхільнікі кансэрватыўнага ісламу выпрабоўваць сваю палітычную моц і ўплывы.

Ісламская партыя працьвітаньня справядлівасьці была адным з прамотараў закону супраць парнаграфіі, ад якога цяпер можа пацярпець яе былы дэпутат, калі яму дакажуць, што ён, як выглядае са здымкаў, згружаў з інтэрнэту парнаграфічны фільм.

“Я выбачаюся перад усімі сябрамі партыі і парлямэнту за ўвесь шум у СМІ з гэтай прычыны, які ўсё працягваецца. Я і далей буду працаваць на карысьць сваёй партыі. Я таксама маю намер паправіцца, каючыся, чытаючы Каран і просячы аб настаўленьні” – сказаў былы дэпутат журналістам.

Інданэзія, краіна з найбольшай колькасьцю мусульманскага насельніцтва на сьвеце, зьяўляецца сьвецкай дзяржавай, вядомай сваёй традыцыяй талерантнасьці. Але, як адзначаюць назіральнікі, разам з поступам дэмакратызацыі ў апошнім дзесяцігодзьдзі, у краіне ўсё мацней чуваць голас ісламскіх палітычных груповак, якія штораз часьцей паказваюць сваю палітычную сілу ў кампаніях, зьвязаных з маральнасьцю і карупцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG