Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: затрымалі жанчын у паранджы


Паліцыя ў Парыжы затрымала дзьвюх жанчын, якія выйшлі на вуліцу з паранджой, якая цалкам закрывала іх твары. Затрыманьне адбылося ў часе невялікай дэманстрацыі ля Сабора Нотр Дам. У Францыі ў панядзелак пачаў дзейнічаць закон, які забараняе людзям хаваць твар на публіцы. У прыватнасьці, ён тычыцца жанчын-мусульманак, якія носяць паранджу.

Паводле новага закону, любая жанчына, незалежна ад таго, ці яна францужанка, ці замежніца, можа быць пакараная штрафам 150 эўра, калі з закрытым паранджой тварам будзе знаходзіцца ў публічным месцы на тэрыторыі Францыі.
XS
SM
MD
LG