Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце cкарачаюць вайсковыя выдаткі


Шмат краінаў сьвету ў 2010 годзе скарацілі вайсковыя выдаткі. Гэта сьцьвярджае ў новай справаздачы Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблемаў міру – незалежная ўстанова, якая займаецца пытаньнямі кантролю над узбраеньнямі. Паводле справаздачы, летась вайсковыя выдаткі ў сьвеце склалі 1,6 трыльёна даляраў – толькі на 1,3 працэнта болей, чым у 2009 годзе. Гэта самы малы рост выдаткаў на вайсковыя патрэбы за апошнія 10 гадоў. Экспэрты лічаць, што запавольваньне стала наступствам фінансавага крызысу.

Усьясьветным лідэрам па вайсковых выдатках зьяўляюцца ЗША, на другім месцы – Кітай, далей ідуць Вялікая Брытанія, Францыя. У першай дзясятцы таксама Расея, Японія, Савудаўская Арабія, Нямеччына, Індыя і Італія.
XS
SM
MD
LG