Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр рэжысэр Сыдні Люмэт


У Нью-Ёрку ва ўзросьце 86 гадоў памёр адзін зь вядучых амэрыканскіх рэжысэраў другой паловы ХХ стагодзьдзя Сыдні Люмэт. Рэжысэр хварэў на лімфому. Славу Люмэту прынес першы ж ягоны фільм – судовая драма “Дванаццаць разгневаных мужчынаў”, які выйшаў на экраны ў 1957 годзе. Шырокай папулярнасьцю карысталіся ягоныя стужкі “Тэлесетка”, “Сэрпіка”, “Чайка” і іншыя. Люмэт быў вельмі плённым рэжысэрам, здымаў болей як па аднаму фільму ў год.

У 2005 годзе рэжысэр атрымаў Оскара за ўнёсак у кінамастацтва.
XS
SM
MD
LG