Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістанскі падлетак прызнаўся у нападзе на суфійскі храм


У Пакістане падлетак, які ўдзельнічаў у нападзе ваеўнікоў на суфійскі храм у раёне Дэра-Газы-Хан, сказаў, што раскайваецца ў сваіх дзеяньнях.

14-гадавыя падлетак быў арыштаваны, калі спрабаваў падарваць сябе, алё пояс сьмяротніка, што быў на ім не спрацаваў. Пазьней яго шпіталізавалі, і ўжо ў шпіталі арыштаваны сказаў, што хацеў бы папрасіць прабачэньня ва ўсіх пацярпелых і сваякоў ахвяраў тэракту.

Паводле хлопчыка, ён праходзіў падрыхтоўку ў лягеры баявікоў на мяжы з Аўганістанам, дзе было яшчэ болей за 350 яго аднагодкаў.

У выніку нападу на суфійскі храм 3 красавіка загінулі звыш 40 чалавек.
XS
SM
MD
LG