Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ абмяркуе Беларусь


Паседжаньне ПАРЭ
Паседжаньне ПАРЭ
Камісія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы правядзе на наступным тыдні слуханьні па сытуацыі ў Беларусі – ў рамках вясновай сэсіі. Пра гэта паведамляе агенцтва РІА Новості, са спасылкай на кіраўніка Міжнароднага камітэту Дзярждумы Расеі Канстанціна Касачова.

"У слуханьнях возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай апазыцыі", – дадаў Касачоў. Чакаецца, што слуханьні пройдуць у аўторак 12 красавіка ў другой палове дня.

На зімовай сэсіі ПАРЭ прыняло рашэньне замарозіць усе кантакты зь беларускім кіраўніцтвам у сувязі з пасьлявыбарчымі рэпрэсіямі ў краіне.
XS
SM
MD
LG