Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два чалавекі загінулі ў сэктары Газы


Абстраляны школьны аўтобус у Нахале
Абстраляны школьны аўтобус у Нахале
Два чалавекі ў пятніцу загінулі у сэктары Газы ў выніку авіяўдару ізраільскай авіяцыі. Удар быў нанесены па наваколіцах Хан-Юнісу па поўдні сэктару, загіблыя – баевікі радыкальнай групоўкі ХАМАС.

Нападу ізраільскіх ваенна-паветраных сілаў падвергся таксама аэрадром у горадзе Рафах, дзе параненыя чатыры чалавекі, а таксама тунэлі ня мяжы Газы з Ягіптам якія выкарыстоўваюцца кантрабандыстамі.

Улады былі нанесеныя ўжо пасьля таго, як прадстаўнікі групоўкі ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газы, заявілі пра гатовасьць да перамір'я з Ізраілем.

Ізраільскае камандаваньне называе ўдары адказам на дзеяньні баевікоў, якія ў чацьвер выпусьцілі ракету па школьным аўтобусе на поўдні Ізраіля, у выніку чаго былі параненыя два чалавекі.
XS
SM
MD
LG