Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: новы землятрус прынёс ахвяры


Мужчына ў цемры пасьля землятрусу 7 красавіка ў Ямагаце
Мужчына ў цемры пасьля землятрусу 7 красавіка ў Ямагаце
Як найменей два чалавекі загінулі, болей як сто параненыя ў выніку новага землятрусу на паўночным усходзе Японіі. Штуршкі магнітудай 7.4 былі зафіксаваныя ў чацьвер у прэфэктуры Міягі. Мяркуецца, што гэта былі наймацнейшыя паўторныя штуршкі пасьля разбуральнага землятрусу 11 сакавіка. У горадзе Сяндай, паводле дадзеных уладаў, чарговы землятрус стаў прычынай ня меней як трох пажараў.

Пра новыя збоі на АЭС “Фукусіма-Даічы”, дзе пасьля стыхіі ў сакавіку вядуцца аднаўляльныя працы, не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG