Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў патэлефанаваў на Свабоду


Доку Ўмараў
Доку Ўмараў
Радыё Свабода атрымала званок ад чалавека, што назваўся лідэрам чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Ўмаравым, які лічыўся загінулым у выніку спэцапэрацыі расейскіх войскаў у Інгушэтыі ў мінулым месяцы. У ходзе тэлефоннай размовы ён цьвердзіў, што "абсалютна здаровы".

Супрацоўнікі паўночнакаўкаскай службы Радыё Свабода прызналі, што голас іх суразмоўцы быў вельмі падобны на голас Умарава. Іншых пацьверджаньняў таго, што кіраўнік "Каўкаскага Эмірату" жывы, аднак, няма.

Расейскія спэцслужбы цяпер правяраюць парэшткі ДНК 17 меркаваных ваеўнікоў, загінулых у часе расейскага авіяўдару ў Інгушэтыі 29 сакавіка – каб спраўдзіць наяўнасьць Умарава сярод забітых.
XS
SM
MD
LG