Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВЫХОДЗЯЧЫ З ДОМУ...


...не забудзьце пра парасон. Тэмпэратура: 1 – 5 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску на Машэрава 8 (сядзіба БНФ) будзе прэзэнтаваны юбілейны, соты нумар часопісу ARCHE, які цалкам прысьвечаны падзеям 19-га сьнежня. Сустрэча з рэдактарам ARCHE Валерам Булгакавым, экспэртамі і аўтарамі часопіса пачнецца а 19.00.

У Менску хакейная зборная Беларусі гуляе супраць каманды Чэхіі. Пачатак а 19.00.

Канцэрт Алеся Камоцкага ў Бабруйску, вул. Кастрычніцкая 173-а. Пачатак а 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Дзярждэпартамэнт ЗША ў Вашынгтоне публікуе штогадовы даклад аб сытуацыі з правамі чалавека на сьвеце.

У Кіеве сустрэча міністраў замежных справаў краінаў СНД.

У Астане інаўгурацыя прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева на чарговы тэрмін.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1859 нарадзіўся аўстрыйскі філёзаф Эдмунд Гусэрль (пам. 1938).

У 1973 памёр гішпанскі мастак Пабла Пікаса (нар. 1881).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень цыганоў.

МІНУС 365:


Падпісаньне дамовы СТАРТ у Празе.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Усе дзеці – мастакі. Праблема ў тым, як застацца мастаком, калі чалавек вырасьце».

Пабла Пікаса
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG