Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы Кадафі атакуюць Місрату


Сілы, верныя лібійскаму лідэру Муамару Кадафі, выкарыстоўваючы мінамёты, танкі і артылерыю, аднавілі бамбардзіроўкі гораду Місрата на захадзе краіны, якім валодаюць паўстанцы. Місрата, апошні буйны фарпост паўстанцаў у заходняй Лівіі, знаходзіцца ў аблозе урадавых войскаў. Паўстанцы лічаць, што сілы НАТА робяць недастаткова, каб дапамагчы ім. Тым часам Кадафі накіраваў ліст прэзыдэнту ЗША Бараку Абама, заклікаючы ЗША пакласьці канец "несправядлівай вайне". Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан, аднак, пацьвердзіла пазыцыю ЗША, што Кадафі павінны сысьці.
XS
SM
MD
LG