Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна: аўдыёзапіс, на якім экс-прэзыдэнт загадвае зьліквідаваць журналіста – сапраўдны


Леанід Кучма
Леанід Кучма
Генэральная пракуратура Ўкраіны пацьвердзіла сапраўднасьць аўдыёзапісаў, пададзеных былым афіцэрам аховы Мікалаем Мельнічэнка ў сувязі з расьсьледаваньнем справы аб забойстве журналіста Георгія Гангадзе ў 2000 годзе.

На аснове гэтых запісаў экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма быў абвінавачаны ў датычнасьці да забойства.

З заявы першага намесьніка генпракурора Ўкраіны Рэната Кузьміна вынікае, што паводле вынікаў экспэртызаў, голас, якім быў аддадзены загад ліквідаваць Гангадзэ сапраўды належаў Кучме.
XS
SM
MD
LG