У Лібіі камандзір паўстанцаў генэрал Абдул Фатах Юніс абвінаваціў НАТО ў бязьдзеяньні і ў недастатковых намаганьнях для абароны жыхарства ад сілаў Муамара Кадафі. На прэсавай канфэрэнцыі ў Бенгазі ён заявіў, што запаволенасьць дзеяньняў сілаў НАТО дала магчымасьць сілам Кадафі прасунуцца і забіваць людзей у горадзе Місурата.
Тым часам былы намесьнік кіраўніка дыпляматычнай місіі ЗША ў Трыпалі Крыс Стывенс прыбыў у Бенгазі, каб пазнаёміцца зь лідэрамі лібійскай апазыцыі, а таксама абмеркаваць пытаньні фінансавай дапамогі ЗША лібійскім паўстанцам.