У Японіі на аварыйнай атамнай станцыі “Фукусіма-Даічы” спыненае выцяканьне радыяактыўнай вады з рэактараў у акіян. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі кампаніі ТЕРСО, адказнай за эксплуатацыю АЭС, якая была пашкоджаная ў сакавіку ў выніку землятрусу і цунамі. Спэцыялісты выкарыстоўвалі хімічныя рэчывы для ўмацаваньня глебы ў раёне выцяканьня.
Японскія ўлады вядуць назіраньне за ўзроўнем радыяцыі ў раёнах, што прылягаюць да аварыйнай станцыі.
Японскія ўлады вядуць назіраньне за ўзроўнем радыяцыі ў раёнах, што прылягаюць да аварыйнай станцыі.