У Сірыі апазыцыйныя актывісты арганізоўваюць дэманстрацыі ў памяць сваіх паплечнікаў, якія загінулі ў часе антыўрадавых выступаў.
Заклік да новых акцый быў зьмешчаны ў Інтэрнэце. Ініцыятарамі так званага «Тыдня пакутнікаў» выступілі карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook. Яны сцьвярджаюць, што ў часе пратэстаў, якія пачаліся ў Сірыі ў сярэдзіне сакавіка, ахвярамі сутыкненьняў з паліцыяй былі больш як 130 чалавек. Улады паведамляюць пра 30 забітых.
Удзельнікі апазыцыйных акцый дамагаюцца большых грамадзянсктх свабодаў і дэмакратычных рэформаў.