Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна працягвае перамовы з Эўразьвязам


Прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу і ўкраінская дэлегацыя праводзяць сёньня ў Брусэлі чарговы раўнд перамоваў па ўзгадненьню аб асацыяваным сяброўстве Украіны ў ЭЗ.

Кансультацыі адносна такога пагадненьня вядуцца ьз верасьня 2008 г.

У выпадку станоўчага выніку Кіеў атрымае значныя перавагі на эўрапейскім рынку. Эўразьвяз у адказ настойвае на абавязковых дэмакратычных і эканамічных рэформах.

Перш чым мяркуемае двухбаковае пагадненьне ўступіць у дзеяньне, яго павінны ратыфікаваць усе 27 краінаў – членаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG