Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: міратворцы атакавалі Гбагбо


У Кот-д'Івуары верталёты ААН і войскаў Францыі нанесьлі ўдар па вайсковым лягеры прыхільнікаў Лярана Гбагбо.

Прадстаўнік міністэрства абароны Францыі ўдакладніў, што абстрэл быў зьдзейсьнены ў горадзе Абіджане.

На гэты момант прыхільнікі лідэра апазыцыі Алясана Ўатара, якога міжнародная супольнасьць прызнала пераможцам леташніх прэзыдэнцкіх выбараў, кантралююць амаль усю тэрыторыю краіны.

Войскі, верныя Лярану Гбагбо, які адмаўляецца пакідаць прэзыдэнцкую пасаду, утрымліваюць пазыцыі ў эканамічнай сталіцы Кот-д'Івуару – Абіджане.
XS
SM
MD
LG