Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: апазыцыя хавае загінулых


Пратэсты ў Сырыі, 1 красавіка 2001
Пратэсты ў Сырыі, 1 красавіка 2001
У Сырыі тысячы людзей узялі ўдзел у пахаваньні васьмі чалавек, якія загінулі ў мінулую пятніцу падчас антыўрадавых дэманстрацыяў у краіне.

Жалобныя ўрачыстасьці прайшлі ў горадзе Дума, непадалёку ад сталіцы Дамаску. Удзельнікі скандавалі апазыцыйныя лёзунгі.

Напярэдадні дзясяткі тысяч чалавек працягвалі акцыі пратэсту ў шэрагу гарадоў краіне. У сталіцы Сырыі Дамаску дэманстрантаў з дахаў дамоў абстрэльвалі снайпэры. У іншых гарадах калёны маніфэстантаў атакавалі прыхільнікі ўраду, узброеныя халоднай і агнястрэльнай зброяй.

Усяго за мінулыя суткі ў Сырыі загінулі прынамсі 13 чалавек.

Тым часам прэзыдэнт Сырыі Башар Асад даручыў былому міністру сельскай гаспадаркі Адэлю Сафару сфармаваць новы ўрад.

Апазыцыя патрабуе адстаўкі Асада, які кіруе Сырыяй апошніх 11 гадоў.
XS
SM
MD
LG