Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі фармуюць новы ўрад


Башар Асад
Башар Асад
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад даручыў Адэлю Сафару сфармаваць новы ўрад – пра гэта паінфармавала дзяржаўнае сырыйскае тэлебачаньне.

Сафар займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ў ранейшым урадзе, які быў распушчаны прэзыдэнтам краіны на мінулым тыдні, каб тым самым зьмякчыць масавыя акцыі пратэсту. Апазыцыйна настроеныя маніфэстанты патрабуюць адстаўкі Асада – ён кіруе Сырыяй апошніх 11 гадоў.
XS
SM
MD
LG