Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан: высокая яўка на выбарах


У Казахстане на датэрміновых выбарах прэзыдэнта яўка выбарнікаў перавысіла 66 працэнтаў, паведамляе Цэнтравыбаркам краіны.

Галасаваньне адбываецца на больш як 9 тысячах выбарчых участкаў, права голасу маюць каля 9 мільёнаў людзей. На пасаду галавы дзяржавы прэтэндуюць 4 кандыдаты – дзейны прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў, камуніст Жамбыл Ахметбекаў, лідэр Партыі патрыётаў Гані Касымаў і эколяг Мэлс Елеусізаў.

Выбары праводзяцца з ініцыятывы Назарбаева, які не падтрымаў ідэі рэфэрэндуму аб падаўжэньні тэрміну яго паўнамоцтваў да 2020 году.

Нурсултан Назарбаеў кіруе Казахстанам ужо звыш 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG